У нашым дзіцячым садку на працягу тыдня дзеці знаёміліся з новымі цікавымі словамі: кававарка, прас, пральная машына, шчырасць, сяброўства і ратавальнік. Хлопчыкі і дзяўчынкі не проста слухалі, але і актыўна ўжывалі гэтыя словы ў гульнях, гутарках і творчых занятках. Яны даведаліся, як важна быць шчырымі і цаніць сяброўства, а таксама размаўлялі пра працу людзей, якія дапамагаюць іншым. Запрашаем бацькоў далучыцца да нашай «Скарбонкі» дома: размаўляйце з дзецьмі пра гэтыя словы, пагуляйце ў гульні і разам адкрыйце прыгажосць роднай мовы! Далучайцеся да нас у захаванні і развіцці беларускай мовы!