З 9 па 13 лістапада у рамках акцыі "Скарбонка роднага слова" выхавальнікі нашага дзіцячага садка знаёміліся з новымі словамі: кашуля, грошы, праца, чужаземец, насельніцтва, тутэйшы. Выхавацелі разам з бацькамі на працягу тыдня праводзілі гутаркі, гульні, мастацкую дзейнасць з дзецьмі. Трэба адзначыць, што акцыя набірае сілу, прыцягваючы ўсё больш удзельнікаў. Сумеснай дзейнасцю зацікавіліся не толькі бацькі, але і бабулі, і дзядулі.